Home
neljudzim's Journal

> recent entries
> calendar
> friends
> profile
> previous 20 entries

Advertisement

Tuesday, November 24th, 2009
5:20 pm - Bay
Ёсьць тут у нас заліў. Значны, нават усё наваколле тут клічацца Сан Францыска Бэй Эрыя (эрыя заліву Сан Францыска). Там ніжэй я пакажу мапу, а тут вось вам фота яго пачатку, да маста на ёй нават акіян:


Так, пачынаецца заліў мостам "Залатыя вароты". :) Не памылюся, калі скажу што сусьветнавядомы сымбаль. Сам заліў ідзе літарай Г, згібам якой злучаны з акіянам (зноў жа ўсё на мапе ніжэй).

На поўдзень сіліконавая даліна тая самая. А, дарэчы, гэта раней я лічыў што гэтая крэмніевая даліна толькі на поўдні заліву, Санта Клара там, Маунтын В'ю, Сан Хасэ, (калі ў Яху працаваў, то думаў што вось ездзіў у сіліконку), але ж пазней даведаўся што нейкія там гасударственныя дадзеныя калі складаюцца, то да яе адносіцца шмат больш тут, нават Сан Францыска, амаль усе навакольныя месцы %)

Сан Францыска на паўвостраве, з трох бакоў вада, расці няма куды (з чацвёртага боку падаперты іншымі маленькімі гарадкамі, прыгарады яго, яны асобна ўлічваюцца, нават калі там мяжа праходзіць па жылой вуліцы, таму, напрыклад, колькасьць жыхароў самаго толькі СФ меней за мільён :) )

Але ж заліў: тут у ім, у цэнтры (ля СФ), той самы востраў Алькатрас, з той самай турмой знакамітай, ёсьць там некалькі доўгіх мастоў, Бэй Брыдж напрыклад (з сф на землю :), на матэрык, у сярэдзіне ён праходзіць праз востраў, Йерба Буэна, там на фота вышэй ён бачны (дарэчы Алькатрас таксама там бачны), а ля Йербы Буэны плоская частка - то Востраў Скарбаў, штучны зроблены :) ) На фота Алькатраз з левага боку, а Йерба Буэна з востравам Скарбаў - над левай вежай Голдэн Гейту, ну й бачна як там ідзе Бэй Брыдж у яго і далей. Заблыталіся ўжо ў іх? Ну й СФ зразумела ж бачны на фота.

На другім беразе заліву Берклі са сваім знакамітым універсітэтам, зажаты паміж Окландам ды Рычмандам, вельмі крымінальныя гарадкі (Окланд тут пару дзён таму патрапіў на трэцяе месца ў штатах па крымінальнасці, абагнаўшы Дэтройт у гэтым годзе (быў чацвёртым дагэтуль)). Але ж Бэрклі - ён клёвы, з усімі сваімі хіппарамі ды сацыялістамі рознымі..

Паромы з Іст Бэю ў СФ ходзяць, ды электрычка пад вадою... (ну й масты ж зразумела астатнім). Яхты ды баржы розныя на вадзе ўвесь час.. Окланд мае порт грузавы, усялякія кантэйнеры з Кітаю там разгружаюцца (у СФ таксама ёсьц порт, але нейкі больш цывільны)

На поўначы ціхія гарадкі, недзе там жыве Карлас Сантана :) Сьнедалі мы тут у адным месце, і даведаліся што яно належыць яму :) і што ён раней жыў на ўсходзе заліву, а пазней пераехаў на поўнач, але ж усё роўна ў гэтых мясцінах :)

Усё гэта навокал заліву. Вось сам заліў на гугл мэпс (там нават я паказаў адкуль здымак рабіў, што вышэй):

maps.google.com/maps

Ну спадзяюся што зараз вы ўсе ўпэўнены што наш заліў існуе..

Да чаго гэта ён? - запытаецеся вы (нічога вы не запытаецеся, нават ня ўпэнены што чытаць будзеце, а не хутка прабяжыцеся па карцінках), але ж скажу да чаго, увесь пост уласна да гэтага:

Ёсьць такія Яндэкс, ёсьць у іх там мапы, дык яны НАС ПАЗБАВІЛІ НАШАГА ЗАЛІВУ!!!
Наце, параўнайце:

maps.yandex.ru/

з maps.google.com/maps (гмапс зноў, толькі трошкі паменьшана, каб маштаб быў падобны (ЗАЛІЎ ДОБРА БАЧНЫ!!!))

Нажаль павялічыць бліжэй у яндэксу немагчыма, але ж і так добра бачна што няма..

Абураюся!


:)

(2 comments | comment on this)

Wednesday, September 30th, 2009
6:49 pm
а ў панядзелак што было!

Спачатку, недзе амаль перад абедам, нашая офіс-мэнэджар прайшлася па офісу і заклікала ўсіх неадкладна на раптоўны збор усяго персаналу канторы..  Ці не канвульсіі крызісу падумаў я і пайшоў зацікаўлены туды, узгадваючы розныя байкі як раптоўна спынялі сваё існаваньне канторы ў адзін дзень..  :\  :)

Але ж апынулася што падстава збору зусім ня тая..  Звонку паліцыя, пажарныя, бомб скуад...  А мы працуем - наступны будынак да трансбэй тэрміналу (штосьці як вялікі аўтавакзал зараз, з плянамі розных электрычак ды паромаў у быдучым (паромы зразумела ж на вадзе застануцца), там зараз будуюць гэты будучы, толькі я ня ведаю дакладна што ды як будзе), дык вось, вуліца перакрыта, усім загадана калі патрэбнасці няма - не выходзіць, а тое й падрыхтавацца да эвакуацыі... Нашыя вырашылі што такі трэба ўсім пайсці прэч %) і працаваць з хат. (бо хтосьці пойдзе на абед, хтосьці па каву, а калі загадаюць эвакуацыю - дык хрэна будзе вядома хто тут а хто не, і ці ўсе сышлі ці хто зараз вернецца ды ўсё такое..) Што адбываецца было невядома, ў лякальных газэтах ў сеціве нічога не з'явілася на тый момант, падумалі што здымаюць кіно ці серыял які - але ж мэнэджмэнт будынку нічога ня ведаў аб гэтым, а іх бы ў такім выпадку папярэдзілі б (ну а яны нас)...

Ну я й пайшоў.. Запытаўся звонку ў вусатага пажарнага што здарылася, ён адказаў што падазорная сумка. Я там трошкі прайшоўся навокал - цалкам перакрылі 6 блёкаў (трансбэй тэрмінал - займае паловы двух з іх), з жоўтымі стужкамі паліцэйскімі..


На самой справе нічога там не было, нехта пакінуў сумку з адзёжай вялізную, але ж better safe than sorry.

(Ня трэба думаць што тут увесь час так рэагуюць на пакінутыя рэчы, гэта зараз там недзе затрымалі некага, хто выбухі, здаецца, рыхтаваў, ня памятаю дзе, здаецца NYC, ну а тут трансбэй тэрмінал, важны вузел, вось і зрэагавалі). АЛЕ Ж 6 БЛЁКАЎ!!!

(comment on this)

Wednesday, September 9th, 2009
8:55 pm

ё

Aeon Flux руліць неабмежавана (не кіно толькі, зразумела ж)

Прайшлі вялікія выхадныя (панядзелак гэты быў непрацоўны, Labor Day (меснае 1ае траўня %) )), а мы, нягледзячы на папярэднія спробы заплянаваць сабе падарожжа за трыдзевяць зямель, засталіся ў Калі. Бо ў гэтым дзіўным месце шмат усяго каб знайсьці дагэтуль пакуль ненаведанага намі. Бэй Брыдж быў зачынены (там будуюць новы мост ля яго, каб палегчыць трафік, і злучалі іх у гэтыя дні, а да таго ж натыкнуліся на нейкі раскол там, праз яго мост нават збіраліся адчыніць толькі ў сераду, але ж такі паспелі ў аўторак, як і плянавалі, толькі што на дзве гадзіны пазней. Трэба будзе паказаць што там за масты ды заліў, пазней неяк напэўна), дык вось, быў ён зачынены, але ж мы ў СФ і не збіраліся, таму гэта я так, ні да чаго паведаў аб ім. Дарэчы колькі там тыдняў таму страйку электрычак не было, вырашылі там усё неяк. Але ж хопіць аб лякальных транспартных справах, лепей аб нас цудоўных! :)

А нам тут сумна не было )
ыц


current mood: energetic

(comment on this)

Monday, September 7th, 2009
6:53 pm - San Francisco
 

(сымбалі яго)

Тут бачна й піраміда Трансамерыка, злева, больш яе калі-небудзь потым, і туманы СФ-ныя, і Калумбус таўэр, у цэнтры, ён жа Сентынель білдынг, ён жа СФаўскі будынак-прас. Пабудаваны 100 гадоў таму, 1906-7 (адразу ж у 1906 быў вялікі землятрус тут, і яго амаль год аднаўлялі апасля гэтага, а ў 70тых яго аднаўляў ужо Фрэнсіс Форд Копала, якому зараз і належыць амаль усё ў гэтым будынку (а магчыма й не амаль, а ўвесь ён, ня ведаю дакладна))

Трансамерыцы ў мяне недзе ёсьць шмат фота, калі-небудзь потым. Ну а туманы - то неад'емная частка часткі СФ. Ад акіяна недзе палова гораду можа быць пад ім, калі ў тый жа час другая палова будзе з сонейкам.. :) Асабліва летам, калі спякотна, а акіян тут халодны.

(4 comments | comment on this)

Wednesday, August 19th, 2009
2:57 pm
Margaret Thatcher's quote -- "The problem with socialism is that eventually you run out of other people's money"

(comment on this)

Sunday, August 16th, 2009
1:07 pm
другія героі не ўсталёўваюцца на 64бітную вінду :\

(comment on this)

Saturday, August 15th, 2009
3:09 pm
я тут у лёгкай паніцы...
Праз недзе 4 гадзіны прылятае Кацянё маё. А я чамусьці тут расхваляваўся... :) Уж ня ведаю чаму.

Пакуль нада хуценька прыбрацца ў доме, падрыхтаваць усе, таму я, канешне ж, сеў пісаць ў жч у гэты час. :)


А ў нас тут ёсьць BART, такія электрычкі (у горадзе пад зямлёй, гэтакая сумесь электрычкі з мятро), дык вось сярод іх прафсаюзаў (іх некалькі) знайшліся падонкі, якія вырашылі што плаціць самім у пенсіённы фонд ім не падабаецца (увогуле яны там атрымліваюць вельмі добрыя грошы з бенефітамі), таму яны новы кантракт не падпішуць і выйдуць баставаць. І гэта калі амаль усе плоцяць самі, у лепшым выпадку ад працы дадаюць грошаў да гэтых выплат (напрыклад палову ад таго, што ты паклаў). І гэта калі навокал столькі беспрацоўных. І гэта калі шмат каму проста паменьшылі грошы зарабляемые. І гэта калі ў гэтай канторы недахоп 300 мільёнаў у бліжайшыя тры гады. І ГЭТА КАЛІ АД ІХ ЗАЛЕЖЫЦЬ 340 000 ЧАЛАВЕК КОЖНЫ ДЗЕНЬ (каб патрапіць на свае працы). Я б іх усіх пазвальняў. Гэта не нешта прыватнае, што зарабляе грошы на іх, гэта гос.кантора, частка інфраструктуры рэгіёну, яны проста не павінны мець такой магчымасці. Калісьці авіадыспетчеры паспрабавалі баставаць, і тады Рэйган імгненна ўсіх зволіў. ТАК! Таму ня ведаю што рабіць у панядзелак, а на працы ўжо даслалі імэйл: як патрапіць на працу - гэта асабістая справа кожнага, выхаднога няма.

Вакол СФ вада, і ёсьць масты і БАРТ.. Па мастах і так уранку не праехаць, а калі без БАРТу і дадаць усіх да мастоў зверх - то дупа.. Паралізаваная эрыя...

УУх, вельмі раззлаваны!



Добра, хопіць негатыву :)

Калі не аб СФ, дык аб наваколлі распавяду вам трошкі:
На поўнач, там дзе ўсе гэтыя вінныя Напы ды Саномы, там ня толькі чырвоныя насы ды вінаград, там ёсьць і гарачыя крыніцы, і ёсьць гейзеры!

Вось мы неяк і завіталі да аднаго:

(трошкі ўверсе не ўлез :\ )

Гэта прышпільна! Б'е кожныя (калі мы былі) недзе 15-20 хвілін, узімку павольней, ля 30 хвілін паміж гэтым.
А, і там навокал яго пахне серавадародам :)

Там жа пабачылі лам і нейкіх дзіўных казлоў: (гэта я аб жывёлах :) )


ды вось

Уж ня ведаю чаму ў іх па 4 рога..
Яны клёвыя :)


А таксама ў тых месцах ёсьць вадзяны млын, ён і зараз працуе, толькі ўжо не ад вады, а матор нейкі напэўна, але ж кола ўсё роўна цудоўнейшае!

(калі-небудзь буду там зноў я зраблю лепей фота, спадабалася мне гэта)





current music: Portishead - Nylon Smile

(2 comments | comment on this)

Wednesday, August 12th, 2009
10:41 pm - ыц
ё!

Так, знік.

Збіраўся ўсё шмат пісаць аб наваколлі, аб розных цікавасцях у СФ, але лянуюся (як звычайна).
Ужо амаль месяц сіжу тут адзін, Кацёнца мяне пакінула змагацца з голадам ды пральнымі машынамі..
Але нічога, трымаюся цудоўна, усё добра і ў хаце чыста. :)

Аб СФ распавяду такі ў наступных пастах, бо ўсё жадаецца мне гэта зрабіць, а пакуль аб нас: у нас тут былі госці, узімку мы шмат былі на Таха, нарэшце падпарадкавалі сноўбарды сабе, гэта шмат фану і лёгка на самой справе, (галоўнае не спрабаваць прамой лініяй ехаць), даўно трэба было гэта зрабіць (лыжы таксама добра, ды, здаецца, кантролю больш, але дошка весялей :) )



(як заўжды аб зіме я пішу ўлетку, ужо традыцыя :) )

да вас продыджы едзе, і ў нас былі:

ні халеры не бачна, але ж гэта Кіт Флінт :)
таксама тут нават Ляпісы былі %) А два тыдні таму я прапінаў Снупа тут :\

А! Вось аб чым напішу!!! У нас тут дзіўныя амаль хатнія жывёлы (птушкі толькі, ды свабодныя): у нас зараз вісіць на балконе адмысловая кармушка-паілка і да нас увесь час прылятаюць калібры, кожныя хвілін 15 (а да гэтага мы іх бачылі раз-два ў год), ціўкаюць там нам :)


дарэчы гэтая чырвоная штука - яна недзе ля 8 см дыяметрам (гэта каб вы адчулі памеры ;) )
вада з цукрам там (4:1), як у кветках, гэта каб ім падсілкоўвацца каб лавіць потым розных дробных казурак.

Ну й хопіць на гэты пост :)

Чакайце шпацыроў па СФ, ён таго варты, каб яго пазнаць.



з.ы. а вы ведаеце, што titmouse гэта не сіськавая мыш, а сініца з ангельскай? ;D

current music: Biosphere - Antenmaria

(1 comment | comment on this)

Friday, July 24th, 2009
11:27 pm
нешта мяне паўсюль пераследуе гук мадэмнага канэкту..

(comment on this)

Sunday, May 3rd, 2009
9:46 am
Вось вам я



(калі хто запамятаваў як я выглядаю (ці й не бачыў ніколі)).

Ня памятаю толькі калі зроблены здымак. Тое, што ён зроблен Каціным тэлефонам кажа аб тым, што недзе ўвосень, але дзе гэта ды што я там раблю з такім жахам у валасах я ня ведаю..

(9 comments | comment on this)

Saturday, May 2nd, 2009
11:25 pm
Справаздача за тыдзень: а нічога й не было. Вось учора, пятніца, былі ў балеце, Jewels. Rubies частка там самая дзіўная, ды Стравінскі гучыць.

Хацеў аб СФ пісаць, але лянота ўначы, магу пералічыць асноўныя, здаецца, сымбалі, а вярнуцца да іх дакладней ужо потым. Першае гэта, зразумела ж, мост Залатыя Вароты (Golden Gate), потым, здаецца, ўзгоркі, знакамітыя па мноству фільмаў, дзе ўсялякія пагоні адбываюцца па іх на машынках. Алькатраз зразумела ж, але ён на вадзе, але таксама тут жа ж, у заліве, пры горадзе. Меньш знаёмае па-за межамі штатаў, але ж тым не меньш ня меньш значнае гэты трамвайчыкі кабельныя, будынак піраміда Трансамерыка. Вежа Койта. Ну й розныя факты, напрыклад тое, што хіппі рух пачаўся адсюль, Haight/Ashbury раёнчык у горадзе, там і зараз розныя хіпары/панкі/сацыялісты/раздзяўбаі ды іншае.. (Але ж і шмат прыгожых Віктарыанскіх будынкаў). А, дарэчы, віктарыанскія будынкі - таксама адны з сымбаляў СФ. Як-небудзь потым аб гэтым усім дакладней, у дэталях.

Вось вам фота, з вуліц СФ

Напэўна стаў стары ўжо я, пачалі замілоўваць мяне ўсялякія падобныя гэтаму рэчы.. :\


(2 comments | comment on this)

Thursday, April 30th, 2009
10:57 pm
    Аднойчы шпацыравалі мы па набярэжнай у СФ, там ёсць адзін з пірсаў, які вялікая турысцкая радасць, там розныя крамы, снядальні, катэры па заліве праплысці, марскія львы зноў жа, і іншыя забаўкі, не звычайны службовы пірс. Пірс 39 гэта, ў прыватнасці, яно жа верф рыбака.

але ж вось аб чым я  )


current mood: amused

(comment on this)

Wednesday, April 29th, 2009
11:44 pm
своеасаблівае пачуццё гумару было ў мясцовых індзейцаў.. )

(2 comments | comment on this)

Tuesday, April 28th, 2009
10:46 pm
вось вам такія цалавaкі %)



(гэта калі год таму тут нас наведвалі мае бацькі, то тата зрабіў такі здымак у СФ заапарку)


стаўцеся добра да ўсіх

(3 comments | comment on this)

Monday, April 27th, 2009
8:15 pm - San Francisco
Вось вам гэты горад, неба толькі ня вельмі і колеры на ім крывыя, гэта тады дожджык накрапваў. :)
Магчыма й ня вельмі якасна...  У кроплях адлюстроўваўся свет гораду і атрымалася нябеснае святло ў начы (не было там месяцу (здаецца..))    :)

З левага боку бачны Бэй Брыдж (Голдэн Гейт ды Алькатраз з правага, але на здымку іх няма, не атрымалася ўсё разам, потым калі-небудзь зраблю панараму)

Гэта так бачна з Востраву Скарбаў :) (Р.Л. Стывенсан на поўначы адсюль меў землі з маёнткам).
Пасярод заліву тут востраў, Йерба Буэна, а да яго насыпалі штучны, вось яму і далі назву Востраў Скарбаў :) Калісьці там была база ваенная, зараз жа розныя людзі там, нават апартменты ёсьць, толькі ўвесь час ня вельмі там жыць, бо насыпалі з рознага смецця паміж іншым і невядома дакладна наколькі небяспечна там (ёсьць меркаванне што таксычна трошкі). %)




Буду час ад часу прысвячаць свае пасты тэме Сан Францыска ды розных сымбаляў яго. 


%)

current mood: sleepy

(4 comments | comment on this)

Sunday, April 26th, 2009
12:17 am - Aliens паміж нас..
Думаеце яны прыйшлі з мірам?


Не, мэта адзіная - захапіць гэтую плянэту..

[Хутка ўвесь час усе будуць сядзець перад сваімі маніторамі і нічога не рабіць..]



current mood: energetic

(comment on this)

Saturday, April 25th, 2009
10:35 pm
Вось і я! %)

З'явіўся на хвіліначку ды зноў знік %) Але ж вось хуценька зараз запішу што і як, дзеля кронікаў маіх, ды як адказ на пост спадара [info]mynthon :

Але ж паведаміць на самой справе амаль няма аб чым. :) Асноўнае - я зноў працую ў Сан Францыска!!! Задаволены - што дурны!

(Зразумела ж зараз ня вельмі час каб шукаць працу сабе, і варта не абмяжоўваць свае пошукі тэрытарыяльна, але ж ну нафік гэтыя сауз бэі (поўдзень заліву, тая самая сіліконавая даліна). Калі хто што запамятаваў - то да гэтага я чамусьці пачаў працаваць у Яху менавіта там, праз што пакутаваў жудасна, ехаць туды нязручна, на машынцы нешта ля гадзіны. Яху маюць шатлы - аўтобусы маршрутныя, але ж яны два разы ўраніцу ды два ўвечары, тобок ты прывязаны да часу менавітага, ды едуць яны амаль паўтары гадзіны, ды да таго ж не даходзілі яны да таго мястэчка, дзе мы жывем, таму вымушаны быў і да іх ехаць, +15 хвілін, амаль два часы атрымоўвалася ў адзін бок.. Разумееце якая дупа гэта было? А я нешта адразу й не чакаў што такая гэта праблема будзе, дарога.. Што значна меньш часу гэта будзе ды зручнее...  Але ж пашанцавала - звольнілі %) )
Дык вось, зараз такі я з Сан Францыска, метраў 50 ад былой працы, зноў мае шпацыры па вуліцах у мяне, плаваю ў шчасці, натхняны сіці ды ўзбуджаны. Такі мне сумотна без гэтага.

Дарэчы шукаць нешта ў час гэтага дзяўбанага крызісу аніякай радасці няма.. :\

 Вось здаецца і ўсё %)

Наведалі дзіўны Мінск узімку, тут потым па выхадных ездзілі ў Таха, шмат там снегу, аднойчы нават не каталіся, бо так сыпала ды ліло зверху ў той дзень, а месца, куды вырашылі патрапіць тым разам патрабавала ланцугі на колы, якіх у нас не было, што прымушаны былі ехаць дахаты..

Пару тыдняў атрымліваў дапамогу па беспрацоўі ад штату  %)

Ня ведаю што было іншага, зразумела ж нешта адбывалася, потым што ўзгадаю - дадам



(19 comments | comment on this)

Monday, April 13th, 2009
11:27 pm
ну што, не чакалі? %) а я так, існую вось..



вось вам падгледжаннае:




current mood: peaceful

(4 comments | comment on this)

Saturday, December 20th, 2008
3:10 am

Вось скажаце што гэта сьнежныя прасторы, а гэта на самой справе аблокі так, шчыльна %)

(5 comments | comment on this)

Tuesday, December 9th, 2008
8:05 pm
Набліжаецца тый самы дзень - хутка будзе перагорнута мая старонка яху. Лічаныя гадзіны засталіся.. :)
    З аднаго боку я гэтага й жадаў (як некаторыя з вас ведаюць, хто ня ведае, то: зусім іншае чакалася мною, нешта ня так малявалася мне праца там, ды як ўсё павінна быццам адбывацца.. :\ (да таго ж кожны дзень 80 км у кожны бок - ну ў дупу, і калі спачатку былі думкі аб пераездзе ў сауз бэй (паўдневая частка заліву, сіліконавая даліна), то даволі хутка яны зніклі, няма чаго рабіць там жыць),і спрабаваў нават неяк запакойваць сябе раней - ну адпрацуеш год неяк (быў там адзін момант, праз які не зацікаўлены я быў спыніць працу раней), потым пачнеш глядзець навокал (нават калі гэта кепская штука - часта змяняць працу), а зараз яно само вырашылась як быццам на маю карысць (калі б не падзеі апошніх пары месяцаў (крызісы-шмызісы) - то атрымалася б мая мара ў гэтых усіх абставінах. :) ) і ня трэба чакаць больш (да таго ж адпускных дзён не назбіралася за гэты час шмат (а на некалькі толькі дзён ляцець у Мінск ня вельмі цікава), а так атрымліваецца пэўная свабода з гэтым), а з другога боку - ну зусім не самы падыходзячы зараз час каб выходзіць на рынак, ні на хвілінку не такі...  :\ Нават наадварот, дупа навокал.. 

    Ну а пакуль я толькі задаволены тым, што магчыма зноў быць з Сан Францыска ў маім жыцці, толькі пакуль нічога не вызначана дакладна з гэтым.. Ну паглядзім. :) Узбуджана ды ўзрушана гляжу ўперад!

Гэта так, асноўная мая навіна. :) Думаю што напішу потым некалькі пастоў, прысвечаных СФ.

Бензін цудоўна каштуе меней нават за тый час, калі мы толькі патрапілі сюды %) Магчыма заліваць па $1.75 за галон (3.78 літра) (меней за паўдаляра/літр) %)

Вось зноў з Кацёнцай ажаніліся, аднавілі нашага кахання статут :) Элвіс зноў жа.. :)




Вось што вы робіце з тухлянымі яйкамі? Выкідваеце ў сметніцу? А мы наадварот, набылі вось у краме, наўмысна, грошы заплацілі...
:) Гэта наконт рознага лайнаедства.. http://en.wikipedia.org/wiki/Century_eggs  Калі толькі хопіць мужнасці такі пачаставацца імі :)

current mood: excited

(4 comments | comment on this)


> previous 20 entries
> top of page
LiveJournal.com